Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Чем бы вы хотели заниматься в 6-й день?
Всего 308 человек

Матэрыялы да экзамена па Гісторыі Беларусі

Дата: 4 апреля в 15:38

 Б-1 (1)       Жыццё і заняткі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі 

Першабытны лад на тэрыторыі Беларуси падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з яБкіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першыя спробы першабытнага чалавека пра-нікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць кра-маньёнцамг (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў ха-лодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэры-торыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусь Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а такса-ма косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для 6у-даўніцтва жылля.

2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка.

Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія сякуць, рэжуць і колюць. 

Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім.

  Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі па-чалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол.

Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертикаль ных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жыліўжорода-вымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноў-валіся ўплямёны.  Роднасць першапачаткова лічылася па мацярын-скай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам.

2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы III і II тыс. да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку I тыс. да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня трапля-юць на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Вера-годна, свіння стала першай свойскай жывёлай. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытвор -чай гаспадаркі.  .Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым. Роля муж-чынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма-цярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі(патрыярхат).

 3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыклад-на ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі яе па бурым кодеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаў-лялі ў сыродутных домніцах — печах, зробленых з гліны, по-рыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворыуным. Выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам-наканечнікам.

Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлівай глебы і пашы для жывёлы  ператварацца ў суседска-родавую. На чале абшчыны стаяў выбарны савет ста-рэйшын.

    Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення ліш-каў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасцісярод людзей. З'явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.

4. Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (малан-ку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізм  (ад лацінскага «душа»). Вера чалаве-ка ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прад-меты, атрымала назву «фетышызм». Фетыш (ідал, амулет) — гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу — «татэм». Вера ў звыш-натуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жы-вёлай ці раслінай называецца татэмізмам.Анімізм, феты-шызм і татэмізм — адны з першых формаў рэлігіі

 Б-2 (1)   Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі ў IXXI стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё 

1. У VIII—IX стст. на тэрыторыі Беларусі склалася не-калькі аб'яднанняў усходніх славян. Крывічы-палачане - сяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Існуе літаратурная гіпо-тэза, што іх назва магла ўтварыцца ад слова «крэўныя», што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку сла-вянізацыі балтаў —змяшэння прышлых славянскіх з мясцо-вымі балцкімі плямёнамі. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былідрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва па-ходзіць ад слова «дрыгва» — балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль суцэль-ным вялізным балотам. Суседзямі дрыгавічоў былірадзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова ас-войвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным на-сельніцтвам. 

2. Асноўнымі заняткамі насельніцтва зямель Беларусі ў IX—XI стст. былі земляробства і жывёлагадоўля.   Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол.  У пошуках зручнай для земляробства і ўрадлівай глебы родзі- чы з адной сям'і пачалі пакідаць умацаваныя гарадзішчы і будаваць на новых землях неўмацаваныя паселішчы  У X—XI стст. узнікаюць гарады. Прычынамі іх узнік-нення сталі: аддзяленне рамяства ад земляробства; засярод-жанне рамеснікаў у месцах, што былі набліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену пра-дуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Га-рады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца — на скрыжаваннях рэк і дарог.  

Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі.

Горад складаўся з некалькіх частак. Цэнтр горада, умаца-ваны валамі, равамі, сценамі, называўся дзядзінцам.Па-селішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацава-нага цэнтра, называлася пасадам. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынок, або торг.

Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ган-чарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.

Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Цераз тэры-торыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэ-камі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны суха-путныя шляхі зносін —волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.

 Б- 3 (1)   Полацкае  княства  ў ІХ—XI стст. Княжацка-вечавы лад 

1. У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне Полацкае княства вядома пад назвай «зямля». Ято цэнтрам з'яў-ляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць міну-лых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў.

Першым гістарычна вядомым полацкім князем быўРаг-валод. У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з болын моцным кіеўскім княземЯраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён ад-помсціў полацкай княжацкай сям'і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея ад-былася каля 980 г                                                     У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Ярапол ка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі —хрыс-ціянства. Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеў-ская Русь.

 Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі  яе сына Ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ве-даў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Яго пячатка з надпісам з'яўляецца адным з найболый ста-ражытных помнікаў пісьменства на беларускіх землях. Князь Ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 г., на год перажыў-шы сваю маці.

2. Узмацненне Полацкага княстваадбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім вой скам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду.  

Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы на-радзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» параўноўвае князя Усяслава з ваўкалакам (пярэваратнем). Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй, якая дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Білет №4 (1)

1.Гарады на тэрыторыі Беларусі ў IX – сярэдзіне XIII ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан

У VIII – IX стст. адбываецца зараджэнне гарадоў, якія ўяўлялі сабой умацаваныя гарадзішчы. Гарадзішчы будаваліся на ўзвышшах і ўмацоўваліся землянымі валамі, равамі, драўлянымі сценамі. Прычынамі ператварэння гарадзішчаў ў горада былі: аддзяленне рамяства ад земляробства, пражыванне рамеснікаў у месцах, блізкіх да крыніц сыравіны, развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, зробленыя рамеснікамі. Гарады ўзнікалі на скрыжаваннях дарог і рэк.

Горада IX – XIII стст. былі драўлянымі. Унутраная частка горада, умацаваная валамі, равамі, сценамі, называлася дзяцінцам. Назва «дзядзінец» ўтворана ад слова «дзед». Детинцы старажытных гарадоў былі месцамі збору старэйшын – дзядоў. Каля ўмацаванага цэнтра ўзнікалі новыя паселішчы рамеснікаў і гандляроў. Яны называліся посадами. Важным грамадскім месцам горада быў рынак – торг. Звычайна ён размяшчаўся на беразе ракі недалёка ад дзядзінца.  

У сярэднявечных пісьмовых крыніцах названа больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Самым старажытным беларускім горадам лічыцца Полацк. Упершыню ён згадваецца пад 862 г. (IX ст.).  

 Назвы самых старажытных гарадоў Беларусі паходзяць ад назваў рэк, на берагах якіх яны ўзнікалі: Полацк – Палата, Мінск – Менка, Віцебск – Віцьба, Друцк – Друць, Пінск – Піна, Слуцк – Случ і інш. Ёсць гарады, назвы якіх паходзяць ад імёнаў князёў, якія заснавалі іх ці якія жылі там. Гэта Тураў, Ізяслаўль, Браслаў, Барысаў. Горад Навагрудак (Новагародак) паведамляе нам аб сваім узросце (Новы горад). Брэст (Бярэсце) звязаны з назвай пароды дрэва – бяросты. А Камянец «ганарыцца» сваёй пабудовай – каменнай вежай.

 Гаспадарчая жыццё звязана з заняткам рамяством і гандлем. У гарадах атрымалі больш шырокае развіццё кавальскае, ювелірнае, ганчарнае, гарбарнае, шавецкай, бандарнае (выраб бочак) і іншыя рамёствы.

Важную ролю гуляла гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі праходзіў водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Чорнае і Балтыйскае моры праз Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне Оршы і Віцебска былі пабудаваныя сухапутныя шляхі – валокі.

 Білет 5 (1)

1.Развіццё культуры на беларускіх землях у IX - сярэдзіне XIII стст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы

  З IX стагоддзя на беларускія землі пачало пранікаць хрысціянства. У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч ("Чырвонае Сонейка") прыняў хрысціянства  У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію – царкоўную акругу. Рагнеда і яе сын Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве.   Мясцовае насельніцтва прымушалі прымаць хрысціянства.

Прыняцце хрысціянства спрыяла распаўсюджванню пісьменнасці. Першай датаванай надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава кирилличными літарамі (кирилличная азбука была складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем, у ёй 43 літары). Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з'яўляюцца Барысавы і Рогволодовы камяні. У XII ст. хрысціянская культура і пісьменнасць ахапілі амаль усе пласты грамадства таго часу. Пісьмом сталі карыстацца не толькі царкоўнікі і князі, але і простыя людзі. Археолагі знайшлі берасцяныя граматы (бярозавая кара з літарамі, выцарапанными на ёй) у Мсціславе, Віцебску, Ноўгарадзе і Смаленску, якія належалі палачанам.

У першай палове XI ст. пачалося летапісанне – запіс падзеі па гадах у храналагічнай паслядоўнасці ("Аповесць мінулых гадоў"). Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца "Тураўскае Евангелле" (XI ст.).

Сваіх вышынь кніжная культура дасягнула ў творчасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аврамия Смаленскага, Кліма Смаляціч, а таксама невядомага аўтара "Слова пра паход Ігаравы".

Найбольш знакамітым з іх быў Кірыла Тураўскі, якога празвалі Златавустам. Ён ведаў шмат моў і чытаў кнігі ў арыгіналах, быў выдатным прапаведнікам і пісьменнікам. Захавалася 30 яго малітваў, 2 канону, некалькі філасофскіх прытчаў. Рэлігійна-асветніцкай дзейнасцю займалася Еўфрасіння Полацкая. Яна арганізавала перапіс кніг, заснавала школу, манастыры. У канцы жыцця здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім. Вернікі лічаць

яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Аб яе жыцці расказваецца ў "Жыціі Еўфрасінні Полацкай". Выдатным літаратурным помнікам з'яўляецца "Пасланне Фаме просветиру", "Жыціе Аврамия Смаленскага" Яфрэма.

Распаўсюджванне хрысціянства спрыяла развіццю архітэктуры і жывапісу.

Помнікі архітэктуры: Сафійскі сабор, Спаская царква (тут захоўваюцца мошчы Е. Полацкай), Каложская царква, Камянецкая вежа.

 У 1161 г. па заказе Е. Полацкай майстар Лазар Богша зрабіў шасціканцовы крыж. Ён быў пакрыты залатымі і срэбнымі пласцінамі. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровай эмаллю. Крыж Е. Полацкай з'яўляецца не толькі ўзорным творам свайго часу, але і сімвалам хрысціянскай веры. Ён быў згублены ў гады ВЯЛІКАЙ айчыннай вайны, у 1997 г. брэсцкім ювелірам Мікалаем Кузьмичем была зроблена копія крыжа.

Білет № 6(1)

1. Прычыны і працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне назвы княства.

Прычынамі ўтварэння ВКЛ былі наступныя:

- унутрыпалітычныя. У першай палове XIII стагоддзя на беларускіх землях налічвалася каля 20 удзельных княстваў, якія змагаліся за першынства ў сваіх рэгіёнах,дробныя ўдзельныя княствы не маглі абараніць сябе ад знешняга ворага (крыжакі, мангола-татары).

- знешнепалітычныя. Знешняя небяспека прымусіла спыніць княжацкія міжусобіцы і вылучыла на першы план ідэю аб'яднання ў барацьбе з крыжакамі і мангола-татарамі.

- эканамічныя. Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі спрыяла развіццю гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі беларускай зямлі, садзейнічала іх аб'яднанню.  

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве, разгортваліся ў верхнім і сярэднім Панямонні. Гэта звязана з узвышэннем Наваградзкага княства. Першым князем Літоўскай дзяржавы выступіў літоўскі князь Міндоўг. У выніку барацьбы з іншымі князямі ён вымушаны быў накіравацца ў суседні Новоградок. Гэты горад стаў першай сталіцай літоўска-беларускай дзяржавы. У канцы 40-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае Літву, а ў 1253 г. адбываецца яго каранацыя ў Новоградке. Княжыў Міндоўг з 1240 па 1263 гг.

Пры сыне Міндоўга Войшалку (1263-1268 гг.) межы княства пашырыліся.  Пры княжанні вялікіх князёў Віценя (1295-1316) і Гедыміна (1316-1341) у склад ВКЛ увайшлі амаль усе беларускія землі. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы з Новоградка ў Вільні. З 1345-1377 вялікім князем быў Альгерд. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася амаль у 2 разы і яно стала называцца «ВКЛ, Рускае і Жемайтское». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары беларускіх зямель – Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. Таму дзяржава стала называцца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад "Літвой" меліся на ўвазе тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад Руссю – Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі да княства была далучана Жамойць (заходняя частка сучаснай Літвы), яно стала называцца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жемайтское». Але часцей ужывалася скарочаная назва «Вялікае княства Літоўскае».

Шляхі ўваходжання зямель у склад Літоўскай дзяржавы былі рознымі: дыпламатычныя пагадненні, шлюбныя саюзы, гвалтоўнае далучэнне, добраахвотнае ўваходжанне  

Білет № 7 (1). Умацаванне вялікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ – ХІV ст.

Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне у 1316-1341 гг. Большая частка беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Напрыклад, у 1318 г. сын Гедыміна Альгерд ажаніўся на Марыі – дачка апошняга віцебскага князя Яраслава, і калі ён памёр праз 2 гады, Віцебскае княства засталося Альгерду. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася ў 3 разы. Прыкладна ¾ жыхароў гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

 У 1323 г. Гедымін заснаваў сталіцу ВКЛ у Вільню. Да Гедыміна дзяржава не мела пастаяннай сталіцы, ёй лічыўся замак, у якім жыў вялікі князь. Да 1320 г. гэта быў Новоградок, а Гедымін жыў у Старых Троках. Прынцыпам дзяржаўнай палітыкі Гедыміна быў: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Гэта азначала

паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ. Гедымін праяўляў цярплівае стаўленне да розных рэлігій. Пры ім у Вільні былі заснаваны 2 каталіцкія кляштары. Разам з тым вялікі князь не чыніў перашкод будаўніцтву праваслаўных храмаў. Сам Гедымін не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву, ён заставаўся паганцам. Такое стаўленне да рэлігіі ў шматканфесійнай дзяржаве садзейнічала яго ўмацаванню, рэлігійнаму міру ў ім.

 Паходжанне назвы княства звязана з яго тэрытарыяльным ростам. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары беларускіх зямель – Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. Таму дзяржава стала называцца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад "Літвой" меліся на ўвазе тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад Руссю – Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі да княства была далучана Жамойць (заходняя частка сучаснай Літвы), яно стала называцца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жемайтское». Але часцей ужывалася скарочаная назва «Вялікае княства Літоўскае».

 Форма дзяржаўнага ладу ВКЛ - федэрацыя. Гэтая форма заснавана на аб'яднанні некалькіх княстваў у адзін саюз з захаваннем іх самастойнасці пры адначасовым падначаленні аднаго цэнтру.

Білет № 8 (1). Крэўская унія і яе ўплыў на становішча беларускіх зямель.

У 1385 г. у замку Крэва былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання ВКЛ і Польшчы і падпісана пагадненне з Польшчай, вядомае пад назвай Крэўская унія. Ягайла і іншыя князі паабяцалі назаў-сёды далучыць свае землі да Кароны Польскай. Ягай-ла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з усімі сваімі падданымі. У наступным годзе умовы уніі былі выка-наны. Ён прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслаў II, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і быў кара-наваны. Пасля заключэння уніі Ягайла выдаў прыві-лей (грамату), паводле якога праваслаўная знаць, якая была ў асноўным беларуска-ўкраінскага паходжання, ставілася ў няроўнае эканамічнае становішча з феадаламі каталіцкага веравызнання. Гэта пастанова выклікала ў асяроддзі шматлікай арыстакратыі рэзкае незадавальненне, якое першым скарыстаў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт (сын Кейстута). Пачалася міжусобная вайна паміж Ягайлам і Вітаўтам, якая скончылася Востраўскім пагадненнем 1392 г., паводле якога Вітаўт стаў вялікім князем (1392 - 1430). ВКЛ гарантавала-ся самастойнасць у союзе з Польшчай. Вітаўт хацеў дабіцца незалежнасці Вялікага княства Літоўскага і імкнуўся парваць васальныя адносіны з польскім кара-лём. Ягайла быў вымушаны пачаць перагаворы пра ад-наўленне уніі. 3 гэтай мэтай ў 1413 г. у замку Гародлі (на Заходнім Бугу) адбыўся з’езд феадалаў Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Кароль і польскія феадалы вырашылі абапірацца на літоўскіх і беларускіх феадалаў каталіцкага веравызнання. Той частцы феадалаў, што згадзілася прыняць каталіцтва і польскія гербы, дараваліся новыя прывілеі. Ягайла і Вітаўт абавязаліся назначаць іх на дзяржаўныя паса-ды. Крэўская і Гарадзельская уніі з’яўляліся мерамі па замацаванні ўлады Ягайлы з апорай на палякаў, а по-тым на феадалаў-католікаў. Саюз дзвюх дзяржаў знач-па павялічыў іх абараназдольнасць. Але з Крэўскай уніі пачаліся і негатыўныя з’явы для нацыянальна-культурнага развіцця беларускага народа.

Білет №9 (1). Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV - першай палове ХVІ ст. Грунвальдская бітва.

 Дзяржаўны лад ВКЛ характарызаваўся цэнтралізаванай уладай у руках вялікага князя. На чале дзяржавы знаходзіўся князь. Першы князь ВКЛ атрымаў нават каралеўскі тытул. Улада вялікага князя была неабмежаванай (манархія). Важнымі абавязкамі князя былі: абарона дзяржавы, выданне законаў, устанаўленне дыпламатычных адносін з іншымі дзяржавамі, аб'ява вайны і заключэнне свету, распараджэнне дзяржаўнай казной, прызначэнне на дзяржаўныя пасады.   Вышэйшыя органы ўлады: вялікі князь, Рада, Сойм.

Вялікі князь — носьбіт зака-надаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Рада («паны-рада») у першыя гады свайго існавання выс-тупала ў якасці Савета пры гаспадары.

 Пасля Гедыміна, у якога было 7 сыноў, вялікакняскі пасад заняў не старэйшы, а сярэдні сын. Гэта выклікала незадаволенасць яго братоў, асабліва Альгерда і Кейстута. У 1345 г. яны "згаварыліся паміж сабой" і зрынулі Яўнута з вялікакняскага пасаду. Праз некаторы час браты памірыліся з Явнутом і далі яму ва ўладанне Заслаўе каля Менска.

 Альгерд і Кейстут правілі сумесна і жылі ў згодзе паміж сабой. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на 2 часткі. Уся ўсходняя частка была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту. Дзейнасць Кейстута была накіравана ў першую чаргу на барацьбу з крыжакамі. Альгерд (1345-1377 гг.) прыняў тытул вялікага князя. Ён вёў палітыку, накіраваную на аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. 

 Пасля смерці Альгерда вялікім князем у 1377 -1392 гг. стаў яго старэйшы сын ад другой жонкі Ягайла.  Пры им ВКЛ было увергнута ў бездань дынастычнай барацьбы.

3 XIII ст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з крыжацкай агрэсіяй. (Крыжакі — нямецкія рыцары, бязлітасныя і жорсткія заваёўнікі з Захаду. Яны дзейнічалі пад выглядам рас-паўсюджвання каталіцкай веры сярод мясцовага насельніцтва) Нашэсце Тэўтонскага ордэна пагражала не толькі разбурэннем славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізічным знішчэннем народаў, але і духоўным упадкам, анямечваннем этнічных груп, што насялялі Усходнюю Еўропу. Таму барацьба з тэўтонамі стала барацьбой за выжыванне.

 Рашэнне аб вайне з крыжакамі было прынята ў 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта. Яны дамовіліся сабраць усе магчымыя сілы і перамагчы тэўтонцаў. У 1409 г. пачала-ся «вялікая вайна» паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бітве пад Грунвальдам  15 ліпеня 1410 г.  (зараз Дуброўна на тэрыторыі Польшчы).Сышліся на бітву аб’яднаныя войскі Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства з крыжацкім войскам.     

У гэтай   су-тычцы войска ордэна было раздаўлена. Удар для тэўтонаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі. Разгром крыжакоў павысіў аўтарытэт ВКЛ і Польччы ў Заходняй Еўропе. На месцы Грун-вальдскай бітвы ў 1960 г. быў устаноўлены помнік.

Білет № 10    (1). Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІV – сярэдзіне ХVІ ст.

  У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Усе землі ў ВКЛ дзяліліся на дзве часткі: дзяржаўныя і прыватныя. Галоўным уладальнікам дзяржаўных зямель быў вялікі князь. Колькасць дзяржаўных зямель пашыралася ў выніку далучэння да Вялікага княства іншых тэрыторый. Прыватныя землі знаходзіліся ў асабістай уласнасці землеўладальнікаў. Такія землі можна было прадаваць, дарыць. Па меры развіцця феадальных адносін коль-касць такіх зямель увесь час расла, утвараліся буйныя зямельныя ўладанні. Землеўладальнікаў. Іх называлі панамі,   самых буйных — магнатамі.

У XIV- XV стст. сяляне перастаюць быць землеўласнікамі і становяцца землекарыстальнікамі. Пачаўся працяглы перыяд запрыгоньвання сялян. (Запрыгоньванне — гэта страта селянінам права ўласнасці па зямлю і залежнасць яго ад феадала.) За карыстанне зямлёй сяляне павінны былі выконваць павіннасці. (Павіннасць — гэта прымусовы абавязак, які выконваў  селянін на карысць свайго гляаспадара.) Асноўнымі відамі павіннасцей былі паншчына, дзякло (даніна), чынш (грашовы аброк). Паншчыну селянін павінен быў адрабіць у гаспадарскім маентку на палявых работах. Разам з асноўнымі павіннасцямі сяляне выконвалі і дадатковыя: талокг—агульныя сезонныя гаспадарчыя работы, гвалты, ці згоны, агульныя тэрміновыя работы (пракладка дарог, рамонт мастоў, будаўніцтва ўмацаванняў).

У XIV- XV стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Растуць і паселішчы гарадскога тыпу мястэчкі. Каля 40 % усіх гарадоў былі прыватнаўласнымі. Іх жыхары неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва вялікакняскіх гарадоў лічылася асабіста вольным. Гараджане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці і атрымаць свабоду і права на самакіраванне. Таму з канца XIV ст. вялікія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае «магдэбургскім» па прыкладзе таго, якім валодаў горад Магдэбург. Першымі з гарадоў ВКЛ права на самакіраванне атрымалі Вільня (1387 г.), Бярэсце

(1390 г.), Мінск (1499 г.). Галоўным органам кіравання горада быў магістрат. Для органаў самакіравання у гарадах узводзіліся асобныя будынкі — ратушы.

У беларускіх гарадах існавала шмат розных відаў рамяства, працавалі ганчары, цесляры,збройнікі, півавары і інш. . На знешні рынак беларускія землі пастаўлялі жыта, сала, лес, паташ, футру, вырабы рамяства. Імпартаваліся жалеза, медзь, свінец, англійскае сукно, га-ландскае палатно, віно, соль, прадметы раскошы.

Такім чынам, гаспадарчае і грамадскае развіцце ВКЛ у XIV - XV стст. вызначалася складанасцю і разнастай-ласцю. У гаспадарчым жыцці заўважаўся прагрэс: павялічвалася колькасць ворыуных зямель, раслі гарады, развіваліся рамествы, знешні і ўнутраны гандаль.

БіЛЕТ   11(1). Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»

1. Адраджэнне. Сярод прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння XIV—XVI стст годнае месца займае ўсходнеславянскі і беларускі гуманіст, першадрукар і асветнік, ураджэнец Полацка Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551).  У 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх славян выдаў у чэшскім горадзе Празе друкаваную кнігу «Псалтыр». Ён перавёў Біблію на царкоўнаславянскую мову, набліжаны да беларускага пісьменства і зразумелую простым людзям, і выдаў яе ў 23 кнігах.

У наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні друкарні ў 1522 і 1525 гг. ён выдаў яшчэ дзве кнігі: «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал».

Гуманізм   Ф. Скарыны ўяўляў сабой сістэму поглядаў, якая найвышэйшай каштоўнасцю аб'яўляла самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё.

 Важнае месца ў літаратуры ВКЛ заняў выхадзец з беларускай зямлі,   Мікола Гусоўскі.   ён стварыў на лацінскай мове сапраўдны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», дзе апісаў сцэны палявання на зуброў у Белавежскай пушчы, а таксама апеў час праўлення вялікага князя літоўскага Вітаўта. Паэма была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве.

2. Архітэктура. Барацьба са знешняй пагрозай актывізавала абароннае будаўніцтва. У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Выдатным помнікам абароннай архітэктуры стаў Гродзенскі замак. У замкавым будаўніцтве пераважаў раманскі стыль, што надавала збудаванням масіўнасць і суровы выгляд.

  У в. Сынкавічы (Зэльвенскі раён) у канцы XV — пачатку XVI ст. была ўзведзена царква-крэпасць, таксама выконвала абарончую ролю.

3. Жывапіс. Прыкладамі жывапісу XIV — пачатку XVI ст. з'яўляюцца фрэскі — роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы, якімі былі ўпрыгожаны храмы, беларускія жывапісцы стварылі мноства абразоў. У першай палове XVI ст. развіваецца партрэтны жанр. У жывапісу ствараюцца вобразы прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. 

4. Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася з канца XIII па XVI ст. Народнасцьгэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна і характарызуецца адзінствам паходжання, мовы, тэрыторыі, падабенствам псіхічнага стану, этнічнага свядомасці. Фарміраванне беларускай народнасці было звязана з аб'яднаннем беларускіх земляў у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Прыкметай фарміравання народнасці стала складванне ў XIV— XV стст. асаблівасцей беларускай мовы на аснове за сярэднебеларускі (мінска-маладзечанскай) групы дыялектаў. Асабліва прыкметным было «дзеканье», «цеканье», цвёрдае вымаўленне гука «р», «аканьне», «яканьне». Старабеларуская мова атрымала дзяржаўны статус мовы афіцыйнага справаводства ў ВКЛ.

 5. Паходжанне назвы «Белая Русь», У сучасных даследчыкаў існуюць розныя версій. Адны звязваюць назву са бокам святла: белы колер абазначаў усход, іншыя — з тым, што насельніцтва Беларусі насіла белыя палатняныя адзення, мела светлыя валасы, белы колер скуры, трэція — з рэлігійнай сітуацыяй: белая — значыць праваслаўная, «чыстая» у адрозненне ад паганства («паганства»), чацвёртыя — з знешнепалітычнымі абставінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні ардынцамі, заставалася вольнай, свабоднай. Так, адзін з гістарычных крыніц пад 1382 г. называе Полацк крэпасцю Белай Русі. Больш верагодна меркаванне аб тым, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некаторых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у складзе ВКЛ.

Білет 12 (1). Аб'яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.

1. Новая дзяржава пад назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскага азначае «агульная справа» — тое ж, што і рэспубліка, ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Ён быў створаны 1 ліпеня 1569 г. у выніку Люблінскай уніі і праіснаваў да канца XVIII ст.

Прычыны аб'яднання ВКЛ і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай былі наступнымі:

— цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558-1583 гг., якую вёў за выхад да Балтыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся «вярнуць» іх у склад Маскоўскай дзяржавы;

— імкненне пануючага саслоўя ВКЛ — шляхты (дробных і сярэдніх феадалаў) — да набыцця шляхецкіх вольнасцяў, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы,  

— жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ   і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

— разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польшчу, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на беларускія земл

 2. Ўмовы аб'яднання Польшчы і ВКЛ былі выпрацаваны на Люблінскім сойме, які адбыўся ў 1569 г. і  . Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобныя соймы як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжваліся). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі абіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Так, кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем.

 Такім чынам, ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Такое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацыяй — дзяржавай, якія складаюцца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адну краіну.

3. Вынікі Люблінскай уніі абумовілі палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Шэраг найбагацейшых зямель былі ўключаны ў склад Польшчы, з-за чаго тэрыторыя ВКЛ істотна паменшылася.  

Вынікі Люблінскай уніі выявіліся ў паланізацыі (ополячивании) шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольностям.   Шляхта ВКЛ прыняла польскую мову і польскую культуру паступова перайшла ў каталіцтва.   Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай   было пераведзена на польскую мову, які набыў статус дзяржаўнага.

4. Прыняцце трэцяга Статута ВКЛ 1588 г. стала ўвасабленнем  барацьбы за захаванне самастойнасці ВКЛ.  Леў Сапега на свае сродкі выдаў трэці Статут ВКЛ. Ва ўступе да яго ён сфармуляваў ідэю прававой дзяржавы. Яна заключалася ў тым, што ўсе дзяржаўныя органы і службовыя асобы павінны дзейнічаць згодна з законам, а ўсе людзі, незалежна ад саслоўя, да якога яны належаць, абвяшчаюцца роўнымі перад законам. 

Б 13 (1). Станаўленне фальварачна-паншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.

1. Станаўленне фальварачна-паншчыннай сістэмы гаспадарання было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста . Яна праводзілася на аснове дакумента  «Устав  на валокі”. Была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы — валока, роўная 21,36 га, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. Сялянскія гаспадаркі атрымалі ў сярэднім адну валоку на дзве сям'і. Сярэдні сялянскі надзел складаў прыкладна 10,6 га — полволоки.

Каб павялічыць прыбытковасць сваіх маёнткаў, землеўладальнікі пачалі ствараць фальваркі — гаспадаркі з комплексам будынкаў і ворнай зямлёй, дзе сяляне выконвалі паншчыну

Пераход да фольварачнага тыпу гаспадаркі быў звязаны з развіццём гандлю збожжам, якая давала феадалам усе вялікія прыбытку. Сяляне былі цалкам прымацаваныя да зямлі (закрепощены).

2. У першай палове XVII ст. адбываецца рост гарадоў, якія сталі гандлёва-рамеснымі і культурнымі цэнтрамі Беларусі. Буйнымі гарадамі з насельніцтвам больш за 10 тыс. жыхароў былі Магілёў, Полацк, Віцебск, Пінск, Мінск, Слуцк, Брэст.

Гарады і мястэчкі, якія ўяўлялі сабой дробныя населеныя пункты гарадскога тыпу, ў ВКЛ падзяляліся на дзяржаўныя (каралеўскія), прыватнаўласніцкія і царкоўныя. Прыватнаўласніцкія гарады складалі ў XVI ст. каля 40 % усіх гарадоў Беларусі. У гарадах з магдэбургскім правам меліся органы самакіравання.

3. Развіццю гандлю садзейнічала стварэнне ў сельскай гаспадарцы фальваркаў, прадукцыя якіх прызначалася для продажу. Асаблівасцю гарадоў лічыўся гандаль.   Гандлем займаліся купцы. Яны, як і рамеснікі стваралі свае аб'яднанні — брацтвы ці гільдыі. Купцы, якія займаліся гандлем з іншымі краінамі, называліся гасцямі. Адсюль адбываецца і назва буйных гандлёвых шляхоў, связывавших рынкі ўсёй Рэчы Паспалітай, — гасцінцы. Яны ўяўлялі сабой дарогі, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі. «Вялікай дарогай» называлі шлях ад Смаленска да Брэста праз Оршу, Барысаў, Мінск, Нясвіж, Слонім, Ваўкавыск.

4. Развіццё рамяства. У XVI ст. у беларускіх гарадах, дзе ад 25 да 50 % насельніцтва займалася рамяством, узнікалі цэхі. Гэта былі арганізацыі майстроў па розных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не ўваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю прадукцыю на мясцовым рынку. Каб дамагчыся звання майстра, трэба было спачатку пабыць яго вучнем, потым чаляднікам, затым здаць экзамен на званне майстра — стварыць шэдэўр (арыгінальную рэч, называліся «штукай»).

Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці пачынае саступаць месца мануфактурному вытворчасці. Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручным працы і яго шырокім падзеле. У адрозненне ад цэхаў на мануфактурах выкарыстоўваўся наемную працу за пэўную плату на працягу пэўнага працоўнага часу і існавала яго падзел. Першыя мануфактуры з'явіліся ў пачатку XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэчская мануфактуры па вырабе вырабаў з шкла. Урэчская мануфактура стала першым прадпрыемствам па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Шырока вядомыя былі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры па вырабу шаўковых паясоў, якія належалі Радзівілам. Ткацкая мануфактура ў Карэлічах славілася сваімі габеленамі (безворсовыми дыванамі), на якіх адлюстроўваліся гістарычныя падзеі, а таксама абрусамі, палатном для абіўкі сцен, якія служылі тады ў якасці шпалер.

Білет 14 (1). Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне уніяцтва на тэрыторыі Беларусі

  У 1596 г. адбыўся Брэсцкі царкоўны сабор, на якім была заключана унія, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую царкву ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, але захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады. Пасля прыняцця уніі праваслаўная царква на тэрыторыі ВКЛ была забаронена, а яе прыходы сталі уніяцкімі.

2. Рэфармацыя. У XVI ст. еўрапейскія краіны ахапіла шырокі грамадска-палітычны рух, накіраваны на рэфармаванне каталіцкай царквы. Ён атрымаў назву Рэфармацыя, што ў перакладзе азначае «пераўтварэнне». Яе прыхільнікі выступалі за тое, каб каталіцкая царква стала танней для вернікаў, за набажэнствы на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўладальніка і пышных каталіцкіх абрадаў.  

3. Контррэфармацыя — рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі, які разгарнуўся ў другой палове XVI ст. ва ўсіх краінах Еўропы. Галоўнымі яго праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія  імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Езуіты пачалі зачыняць пратэстанцкія і праваслаўныя школы, пад іх кіраўніцтвам праводзіліся пагромы і спальваліся кнігі.

Кальвінская шляхта стала пераходзіць у каталіцтва. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага Мікалай Крыштаф Радзівіл (па мянушцы Сіротка) зрабіў Нясвіж  другім пасля Вільні езуіцкім цэнтрам ВКЛ. У выніку распаўсюджвання Контррэфармацыі каталіцкая царква брала пад свой кантроль адукацыю, навуку, культуру і духоўнае жыццё, а навуковыя веды абвяшчаліся грахоўнымі.

4. Распаўсюджванне уніяцтва на тэрыторыі Беларусі як новай рэлігіі ў канцы XVI — пачатку XVII ст. адбывалася гвалтоўна. Зачыняліся праваслаўныя цэрквы і школы. Ва уніяцкіх цэрквах стаў выкарыстоўвацца польскую мову замест старабеларускай, што выклікала незадавальненне вернікаў.Шматлікія выступленні праваслаўных вернікаў вымусілі караля Рэчы Паспалітай вярнуць правы праваслаўнай царквы ў дзяржаве. Гэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. У канцы XVIII ст. каля 3/4 сельскага насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.

Білет 15 (1).  Культура Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст.

 Кнігадрукаванне. Паслядоўнікам Ф. Скарыны ў справе кнігадрукавання стаў Сымон Будны. Ён у 1562 г. у заснаваў  Нясвіжскую друкарню і  выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове — «Катэхізіс  Другім з паслядоўнікаў Скарыны быў Васіль Цяпінскі. Ён пераклаў і на асабістыя сродкі выдаў «Евангелле» на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах з уласнай прадмовай

У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі кнігу «Апостал», але з-за пераследу духавенства вымушаны былі пераехаць у ВКЛ. У 1588 г. у Віленскай друкарні,   быў выдадзены Статут ВКЛ на старабеларускай мове.

Першая ў свеце кніга з назвай «Буквар» была выдадзена ў 1618 г. у мястэчку Евье (цяпер літоўскі горад Вевис). Тут жа выдаецца граматыка Мялеція Сматрыцкага, якая служыла на працягу XVII—XVIII стст. падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Па ёй вучыўся і вялікі рускі вучоны М. Ламаносаў.

 Архітэктура. Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтва былі выкарыстаны пры ўзвядзенні палацава-замкавага комплексу ў Міры,   у Нясвіжы.

Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду паступова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю стаў касцёл Божага Цела ў Нясвіжы

 Тэатр. Прыкладам развіцця тэатра з XVI ст. стала распаўсюджанне на землях Беларусі лялечнага тэатра — батлейкі. Яна ўяўляла сабой скрыню з дошак у выглядзе дома або царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся па гарызантальным рэйкам) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы.

Білет 16 (1). Культура Беларусі ў другой палове XVII — XVIII ст.

  Развіццё адукацыі адбывалася ва ўмовах паланізацыі  З 1697 г. дзяржаўнымі мовамі ў Рэчы Паспалітай былі прызнаныя польскі і лацінскі, на якія пераводзілася выкладанне ў навучальных установах. Адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Цэнтрам адукацыі і навукі з'яўлялася Віленская езуіцкая акадэмія (універсітэт)  

У 1773 г. была створана Адукационпая камісія (установа тыпу Міністэрства адукацыі), якая адкрыла за 20 гадоў сваёй дзейнасці 20 школ сярэдняй ступені і каля 200 пачатковых школ. Сярод навучэнцаў 30 % складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай .  

   Развіццё літаратуры і кнігадрукавання працягвалася. Адным з самых значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадовага Пятра I — будучага расійскага імператара, для якога выдаў «Буквар мовы славеискай». Па яго ініцыятыве было створана першае ў Расіі навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія.  

Кнігавыданнем у Амстэрдаме заняўся ураджэнец Мсціслаўшчыны І. Капіевич. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове.  

  Працягвалася будаўніцтва палацава-замкавых комплексаў, сярод якіх вылучаўся замак у Гольшанах (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці), палац Радзівілаў у Нясвіжы, Новы замак у Гродна, які стаў каралеўскай рэзідэнцыяй і месцам пасяджэнняў соймаў Рэчы Паспалітай. У першай палове XVIII ст.   Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны      палацава-паркавы ансамбль Сапегаў у Ружанах.

   Тэатр. У XVIII ст. еўрапейскую славу атрымаў прыгонны тэатр Міхала Казіміра Агінскага.   Тэатр Агінскага, які размяшчаўся ў Слоніме, быў названы «сядзібай муз». Ён умяшчаў да 2500 гледачоў. 

Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку

Білет 17 (1). Падзелы Рэчы Паспалітай і іх уплыў на становішча беларускіх зямель. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі

1. Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся, перш за ўсё ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы, якое характарызавалася як палітычны крызіс, або безуладдзе. Такое становішча стала вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасці. На пасяджэннях сойма дзейнічала права «ліберум вета», згодна з якім калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. У выніку большасць соймаў было сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася  слабасцю каралеўскай улады і дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ў яе ўнутраныя справы.

Расія і Прусія жадалі мець каля сябе слабую Рэч Паспалітую, таму выступалі за захаванне «ліберум вета» і выбарнасці караля.  

  Першы падзел Рэчы Паспалітай. У Пецярбургу ў 1772 г. быў падпісаны дакумент аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь. Сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў першы раздзел краіны

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад уладу Расіі адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.

 Паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Т. Касцюшкі стала спробай захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу). Т. Касцюшка кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. 

Паўстанне 1794 г. праходзіла пад лозунгам «Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць». Заклік Т. Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў водгук не толькі сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім дакуменце «Паланецкі універсал» Т. Касцюшка таксама абяцаў вызваліць ад прыгоннай залежнасці тых сялян, якія прымуць удзел у паўстанні. На тэрыторыі Беларусі на чале паўстання стаяў палкоўнік Я. Ясінскі. У Вільні быў створаны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем. Атрады паўстанцаў папоўніліся касінерамі — сялянамі, узброенымі косамі. На беларускіх землях яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Яно было задушана царскімі войскамі.

У 1795 г. паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі добраахвотна адрокся ад трона. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне як самастойная дзяржава.

Білет 18(1)Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.

Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.

1. Палітыка царскага ўрада на далучаных у канцы XVIII ст. да Расійскай імперыі беларускіх землях была накіравана на заспакаенне (утаймаванне) шляхты. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, захоўваліся зямельныя ўладанні. Шляхта ў большасці сваёй прысягнула расійскай імператрыцы Кацярыне II, аднак працягвала імкнуцца да аднаўлення страчанай у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай дзяржаўнасці.

У дачыненні да сялян  быў уведзены падушны падатак з кожнай душы мужчынскага полу. Уводзілася   рэкруцкія павіннасць ( служба у арміі 25 год)

  У 1839 г. Полацкі царкоўны сабор абвясціў скасаванне Берасцейскай уніі 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Паўтара мільёна уніятаў у Беларусі сталі лічыцца праваслаўнымі

 2. Айчынная вайна 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў чэрвені 1812 г. у межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, асталявацца ў Вільні і вымусіць Расію пайсці на заключэнне міру. Але гэты план не ажыццявіўся.  

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў Я. Кульнёў Пад Магілёвам значныя сілы праціўніка стрымліваў корпус генерала Я. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў легендарны учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Чатырохмесячную аблогу напалеонаўскіх войскаў вытрымаў гарнізон Бабруйскай крэпасці.

 У жніўні 1812 адбылася   Барадзінская бітва  , захоп Масквы і ўцёкі з яе.Падчас адступлення напалеонаўскай арміі у лістападзе 1812 г. пры пераправе праз Бярэзіну на іншым беразе апынулася толькі дзесятая частка «Вялікай арміі» Напалеона.

3. Становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г. характарызавалася тым, што   Шляхцічы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію .У пачатку вайны сялянства Беларусі звязвала з прыходам Напалеона надзею на вызваленне ад прыгоннай залежнасці, таму што ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян.  У  Беларусі разгарнуўся партызанскі рух.  

Вайна 1812 г. прывяла да значнага спусташэння Беларусі. Загінула вялікая колькасць насельніцтва, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася пагалоўе хатняй жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы.

 Білет 19 (1.) Беларусь у першай палове XIX ст.: грамадска-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае развіццё

1. Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі была абумоўлена яе уваходжаннем у склад Расійскай імперыі. Існавалі тайныя арганізацыі, прадстаўленыя дваранскай інтэлігенцыяй і навучэнскай моладдзю. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта, у тым ліку А. Міцкевіча было створана Таварыства філаматаў — аматараў навук. Яго члены ставілі перад сабой мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і грамадскай працы на карысць Айчыне, заклікалі «захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі...». 

У 1820 г. ўтварылася больш масавая арганізацыя — Таварыства філарэтаў —  мэта распаўсюджванне адукацыі ў грамадстве. Яны прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды, аж да ліквідацыі прыгоннага права і абвяшчэння незалежнасці народаў. Царскі ўрад бачыла небяспеку ў ідэях філаматаў і філарэтаў, іх дзейнасць была забаронена.Дзейнічалі ў Беларусі дваранскіярэвалюцыянеры-дзекабрысты (кіраўнік  М.Мураўёў), якія распачалі спробу падняць узброенае паўстанне супраць самадзяржаўя ў снежні 1825 г. (адсюль і назва «дзекабрысты “

У 1830-1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі успыхнула паўстанне з мэтай аднаўлення Рэчы Паспалітай.. 

Паўстанне было падаўлена .

2. Сацыяльна-эканамічнае становішча характарызавалася наяўнасцю фольварочно-паншчыннай сістэмы гаспадарання і поўнай асабістай залежнасцю сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі зямля памешчыкаў знаходзілася ў карыстанні сялян, якія плацілі за гэта памешчыку грашовы чынш або натуральны аброк. Большая частка сялян пераводзілася на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. 

З мэтай павышэння дзяржаўных даходаў царскі ўрад пайшоў на аграрную рэформу, якая была праведзена ў 1840— 1857 гг. па ініцыятыве міністра дзяржаўных маёмасцяў граф П. Д. Кісялёва.  У ходзе рэформы праводзіліся падрабязныя апісання ўсіх дзяржаўных сядзіб і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча.Рэформа П. Д. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права працягвала існаваць  да 1862 года

 У першай палове XIX ст. у Беларусі пачаўся прамысловы пераварот. Адбываецца пераход ад рамеснай вытворчасці да фабрычнай, былі пабудаваныя першыя суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай пераходу ад ручной да машыннай працы.

Білет № 20 (1). Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Узнікненне беларусазнаўства.

Адукацыя. Рэформа 1803 — 1804 гг  сістэму адукацыі. Віленскаму універсітэту

^парадкоўваліся губернскія гімназіі, ім -- павятовыя вучылішчы, а апошнім — прыходскія вучылішчы. адначасова працягвалі сваю дзейнасць і манастырскія вучальныя ўстановы. Дзейнічала езуіцкая акадэмія

Полацку. Пасля паўстання дзекабрыстаў хваля эакцыі ахапіла і асвету. Была ліквідавана пераемнасць

паміж рознымі тыпамі школ. Яны сталі саслоўнымі. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. быў закрыты Віленскі універсітэт. Выкладанне у школах пераводзілася з польскай на рускую мову. Былі закрыты манастырскія каталіцкія і уніяцкія школы, замест іх ствараліся рускія свецкія гімназіі і вучылішчы. Настаўнікаў, якія выклікалі палітычны недавер улад, звальнялі. Замест іх запрашалі настаўнікаў з расійскіх губерняў.  

Навуковыя даследаванні. Для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці вялікае значэнне мела дзейнасць збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. З'явіліся грунтоўныя працы І.І.Насовіча, Е.Р.Раманава, 3-томнае даследаванне "Беларусы" Я.Ф.Карскага і інш. У канцы XIX ст. тэрмін "Беларусь" канчаткова замацаваўся за усей этнічнай тэрыторыяй беларусаў.  

Літаратура. Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца у першай палове XIX ст. Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Гэтай графікай былі надрукава-ны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, газета "Мужыцкая праўда" і інш. У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выціскаць кірыліца. Пас-ля ўвядзення закона аб свабодзе друку у 1905 г. і з'яўлення беларускіх легальных выданняў фарміраванне літаратурнай мовы пайшло хутчэй. Яе развіццю спрыяла выданне народных песень, казак, паданняў.   Збіральнікамі народных твораў былі Ян Баршчэўскі і Ян Чачот, які выдаў шэсць зборнікаў "Вяс-ковых песень". Вялікі уклад у станаўленне беларус-кай літаратуры унес В.Дунін-Марцінкевіч. Яму належаць творы: "Сялянка", "Вечарніцы", "Пінская шляхта" і інш., е'н таксама быў стваральнікам беларускага тэатра.

Найбуйнейшым нацыянальным паэтам XIX ст. з'яўляўся Ф. Багушэвіч.   зборнікі вершаў Ф.Багушэвіча "Дудка беларуская"  і "Смык беларускі"   Паэт выступаў у абарону беларускага народа і яго мовы, якой пагарджалі і якую зневажалі.  

Жывапіс. У XIX ст. не існавала нацыянальнай беларускай школы ці плыні жывапісу. Выдатныя мастацкія таланты з ліку ўраджэнцаў Беларусі, вы-хадцы з мясцовай шляхты, атрымлівалі вышэйшую прафесійную кваліфікацыю за межамі радзімы. Як прызнаных майстроў іх нярэдка запрашалі на працу у Пецярбург .

Білет № 21

1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі.

 У нацыянальна-вызваленчым руху супраць царыз-му напярэдадні і у час паўстання 1863 - 1864 гг. у Польшчы, на Беларусі і у Літве існавалі дзве плыні: буржуазна-памешчыцкая і дэмакратычная.

«Белым» (буржуазна-памешчыцкая плынь) скла-даліся: у Польшчы—з буйной і сярэдняй шляхты, гандлева-фінансавай буржуазіі, на Беларусі і у Літве - пераважна з памешчыкаў. Выступал! супраць узб-роенага паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-экана-мічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне белару-саў, украінцаў, літоўцаў, патрабавалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і у сваей дзейнасці арыен-таваліся на Захад.

Склад «чырвоных» (дэмакратычная плынь) быў вельмі неаднародны. Сюды ўваходзілі мала- і беззя-мельная шляхта, афіцэры, студэнты, рамеснікі, дроб-ныя чыноўнікі, разначынная інтэлігенцыя. Па сваіх палітычных поглядах «чырвоныя» падзяляліся на два крылы: правое і левае. Правыя патрабавалі радыкаль-нага вырашэння аграрнага пытання і выказваліся за кампенсацыю памешчыкам за зямлю, калі тая пярой-дзе да сялян, хісталіся паміж прызнаннем правоў бе-ларускага, украінскага, літоўскага народаў на самастой-нае развіцце і імкненнем да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Левыя (рэвалюцыянеры-дэмакраты) выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права народаў на самавызначэнне, саюз народаў у барацьбе з самадзяржаўем.

     Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і у Літве ўзначаліў Літоўскі правінцы-яльны камітэт. Ён быў створаны летам 1862 г. у Вільні. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі прыняў Кастусь Каліноўскі.   3 пачаткам паў­стання у Польшчы Літоўскі правінцыяльны камітэт 1 лютага 1863 г. абвясціў сябе Часовым правінцыяль-ным урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся да насельніцтва з адозвай падтрымаць паўстанне у Польшчы. 3 першых дзен існавання Часовы ўрад, у якім кіруючая роля належала Каліноўскаму, узяў курс на аграрную рэвалюцыю, што выклікала процідзеянне «белых», якія у хуткім часе захапілі кіраўніцтва паў­станнем у свае рукі. Часовы правінцыяльны ўрад быў распушчаны, а замест яго ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Няўдачы паўстанцаў, жорсткія ўрадавыя рэпрэсіі, адсутнасць дапамогі з Захаду, на кую разлічвалі кіраўнікі руху, поўнасцю маралізавалі Аддзел кіраўніцтва, паказалі яго без-паможнасць. У жніўні 1863 г. яго кіраўнікі былі ыштаваны.На чале паўстання у другі раз стаў К. ліноўскі. Былі зроблены захады ажывіць паўстан-, ператварыць яго ва ўсенародны рух з апорай на ялянства. Аднак дасягнуць гэтай мэты не ўдалося.

 Падаўленнем паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўе'ў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычай-я паўнамоцтвы. Царскі ўрад рукамі Мураўева, якіатрымаў прозвішча «вешальнік», жорстка расправіўся удзельнікамі паўстання.Паводле афіцыйных даных, на Беларусі і у Літве ло пакарана смерцю 128 паўстанцаў, каля 12 тыс.ча-век высланы за межы радзімы на катаргу і пася-нне у Сібір. Кіраўнік паўстання Каліноўскі пражыў кароткае жыцце, усяго 26 гадоў.

Білет № 22 (1.) Падзеі рэвалюцый 1905  1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі.

Прычыны, якія прывялі да рэвалюцыйнага выбуху, былі наступныя:

1.         Захаванне царскага самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

2.         Нявырашанае аграрнае пытанне (існаванне памешчыцкага землеўладання і іншыя феадальныя пера-

жыткі).

3.         Нявырашанае нацыянальнае пытанне. Беларусь не прызнаваліся самастойным народам у складзе Ра-

сійскай імперыі.

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек, было паране-на 5 тыс. Гэтая падзея атрымала назву “Крывавая нядзеля”.  

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

  Першая рэвалюцыя у Расіі скончылася паражэннем. Галоўныя задачы рэвалюцыі выкананы не былі.

Другая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя пачалася 23 лютага 1917 г. У Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгам! “Далоў вай-ну!”, “Далоў самадзяржаўе!”. 27 лютага на бок рабо-чых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 са-кавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган ула-ды - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі у Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 • 4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі,  

Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мае насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашы-рэння свайго уплыву у грамадстве. Але злабадзенныя пытанні аб міры, зямлі, дзяржаўным самавызначэнні Беларусі заставаліся нявырашанымі.

Білет № 23 ( 1). Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ  пачатку ХХ ст.

 Важшай падзеяй гэтага перыяду стала сялянская рэформа 1861 г па адмене прыгоннага права.

Царскі ўрад вырашыў распачаць падрыхтоўку ся-лянскай рэформы 1861 г. з Беларусі і Літвы, зыходзя-чы з таго, што тут яшчэ да гэтага многія мясцовыя памешчыкі выказваліся за беззямельнае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці.  .

Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася у тай­не ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт «для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян». 19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з «Маніфестам».  У адпаведнасці з «Маніфестам» селянін ад-разу атрымліваў асабістую свабоду  

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для усей Расіі.  

Сялянская рэформа 1861 г. паклала пачатак новаму, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы у краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуаз­ных формаў гаспадарання. Разам з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі выгадамі для памешчыкаў. Наяўнасць шматлікіх пе-ражыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіцце капіталізму.

Адмена прыгоннага права абумовіла правядзенне шэрага рэформаў дзяржаўнага кіравання, ваеннай справы.

 3 1862 па 1874 г. праводзілася ваеннаярэформа, якая замяніла рэкруцкую сістэму камплектавання арміі з прадстаўнікоў падатных саслоўяў на агульную ваенную павіннасць. Тэрмін абавязковай службы у сухапутных войсках быў скарочаны да б, на флоце — да 7 гадоў.

У 1864 г. у Расіі пачалася земская рэформа, якая прадугледжвала стварэнне у наветах і губернях вы-барных земскіх устаноў для кіраўніцтва народнай ас-ветай, аховай здароўя, гаспадарчай справай.  

У выніку судовай рэформы 1864 г. былі ліквідаваны саслоўныя суды, якія замяніліся агульнымі для ўсіх судовымі ўстановамі. Абвяшчала-ся адкрытасць і незалежнасць суда ад урада.  

На Беларусі і у Літве судовая рэформа пачалася толькі у 1872 г.  

Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Саслоўныя абмежаванні адмяняліся пры паступленні у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, але кантынгент навучэнцаў вызначаўся платай за навучанне.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку, але з-за складанага палітычнага становішча першае незалежнае ад урада выданне газета «Мінскі лісток» выйшла толькі у 1886 г.

Гарадская рэформа у Беларусі пачалася у 1875 г. (на 5 гадоў пазней, чым у Расіі). Яна таксама была заснавана на буржуазным прынцыпе ўсеагульных выбараў органаў кіравання у гарадах паводле маемасна­га цензу. Выбарчыя правы мелі толькі плацелыпчыкі гарадскіх падаткаў уласнікі зямлі, дамоў і прад-прыемстваў.  

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 —70-х гг. былі вельмі непаслядоўныя, супярэчлівыя, на Беларусі мелі абмежаваны характар.

Білет № 24 (1.) Культура Беларусі ў 60-я гг. ХІХ  пачатку ХХ ст. Умовы і асаблівасці  фарміравання беларускай нацыі.

Правядзенне новай рэформы у адукацыі (1864 г.) супала з паўстаннем 1863 -1864 гг., таму на Беларусі яна была абмежаваная. За ўдзел вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і восем сярэдніх навучальных устаноў. У 80-я гг. адбыўся новы паварот да рэакцыі. Сярод пачатковых народных школ пачынаюць перава-жаць царкоўныя, выдаецца цыркуляр, які забараняе прымаць у гімназіі "дзяцей фурманаў, прачак, дробных гандляроў і т.д.". Пісьменных людзей на Беларусі у XIX ст. было 25,7 % у горадзе, 16 % — у ве'сцы.

Навуковыя даследаванні. Для абуджэння нацы-янальнай самасвядомасці вялікае значэнне мела дзей-насць збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. З'явіліся грунтоўныя працы І.І.Насовіча, Е.Р.Раманава, 3-томнае даследаванне "Беларусы" Я.Ф.Карскага і інш. У канцы XIX ст. тэрмін "Беларусь" канчаткова замацаваўся за усей этнічнай тэрыторыяй беларусаў.  

Літаратура. Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца у першай палове XIX ст. Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Гэтай графікай былі надрукава-ны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, газета "Мужыцкая праўда" і інш. У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выціскаць кірыліца. Пас-ля ўвядзення закона аб свабодзе друку у 1905 г. і з'яўлення беларускіх легальных выданняў фарміраванне літаратурнай мовы пайшло хутчэй. Яе развіццю спрыяла выданне народных песень, казак, паданняў. Вялікую ролю у гэтым адыгралі ананімныя жартоўныя паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на

Парнасе", у якіх спалучаўся антычны сюжэт і мяс-цовыя рэаліі.   Вялікі уклад у станаўленне беларус-кай літаратуры унес В.Дунін-Марцінкевіч. Яму нале-жаць творы: "Сялянка", "Вечарніцы", "Пінская шляхта" і інш., е'н таксама быў стваральнікам беларускага тэатра.

      Найбуйнейшым нацыянальным паэтам XIX ст. з'яўляўся Ф. Багушэвіч. Ён удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены.  зборнікі вершаў Ф.Багушэвіча "Дудка беларуская" (пад псеўданімам Мацей Бурачок) і "Смык беларускі" (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Паэт выступаў у абарону беларускага народа і яго мовы, якой пагарджалі і якую зневажалі.  

  Жывапіс. У XIX ст. не існавала нацыянальнай беларускай школы ці плыні жывапісу. Выдатныя мастацкія таланты з ліку ўраджэнцаў Беларусі, вы-хадцы з мясцовай шляхты, атрымлівалі вышэйшую прафесійную кваліфікацыю за межамі радзімы.   Н.Сілівановіч быў запрошаны для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора у Пецярбургу, удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі "Тайная вячэра" для галоў-нага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка. Самы значны твор мастака у бытавым жанры — "Стары пастух". Да ліку лепшых твораў А.Гараўскага адносяцца пейзажныя палотны, на якіх адлюстраваны краявіды роднай Міншчыны ("Вечар у Мінскай губерні").

Білет № 25

1. Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.

Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918г.  Прычынай вайны з'явілася барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў Траістага Саюза і Антанты за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.

 Немцы акупіравалі ¼ Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн. чалавек. Яна да канца вайны (больш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнет, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жыве'ла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся у Германію.

Першая сусветная вайна з'явілася вялікім выпрабаваннем для народнай гаспадаркі Беларусі. Наступленне германскіх войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знаходзілася каля 2 млн салдат і афіцэраў рускай арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык. Пад канец 1915 г. тут працавала толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Большая іх частка была перапрафіліравана на выкананне ваенных заказаў.

Вялікую шкоду нанесла вайна сельскай гаспадарцы Беларусі. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да

абарончых работ (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў і інш.) прыцягвалася практычна усё насельніцтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывелы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты у пагалоўі жыве'лы. Усе тэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мае, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх і салдацкіх выступленняў.

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні пры-нялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую паліцыю, аказалі ўзбро-енае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася у яго праціўніка.

Матэрыялы для падрыхтоўкі да абавязковага выпускнога экзамена па гісторыі Беларусі (пытанні № 2)

Білет № 1

2. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.

 Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. I. Ленін распрацаваў курс на перарастпанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні ў Першай сусветнай вайне і пачаць перамовы аб заключэнні міру. Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Імі быў распрацаваны курс на захоп улады праз узброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Заходняга фронту.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося узброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У выніку быў скінуты буржуазны Часовы ўрад,   Улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаў была абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі.

Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэлеграфе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК).  Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Супраць новай улады выступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У Мінску яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі . Бальшавікі  ўсталявалі кантроль на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі.

   Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Яго кіраўнік- Аляксандр Мяснікоў.

Для рашэння найбольш важных пытанняу быу створаны Савет Народных камісарау Заходняй вобласці і фронту (кіраунік- К.Ландэр)

Новая улада правяла нацыяналізацыю прадпрыемствау,уведены 8-гадзінны раб.дзень, ліквідавалася памешчыцкае землеуладанне і зямлю перадавалі сялянам. Таксама была првнята “Дэкларацыя прау народау Расіі ”, 2 лістапада 1917 года

Білет № 2

2. Абвяшчэнне і стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў снежні 1917 – ліпені 1920 г.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзельнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэнн яБеларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавала   аўтаномію ў складзе Савецкай Расіі.   

9 сакавіка  1918 г Выканком аб-вясціў  Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.   Рада зацвердзіла часовую Канстытуцыю і узаконіла сімволіку БНР: герб ПАГОНЯ і бела-чырвона-белы сцяг                                                                                                    

Па ўмовах Брэсцкаг аміру, падпісанага З сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва  не прызнала гэтай рэспублікі.

Пытанне аб  стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове  вырашалася ў канцы 1918 г. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь(ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).

2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР) У яе увайшлі Віленская, Ковенская, Мінская. Гродзенская, і частка Ковенскай губерній з насельніцтвам каля 4 млн. чалавек. ЛітБел ССР была ўтворана як буферная дзяржаватэрыторыя якая  выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.                                                                       

ЛітБел  праіснавала да жніўня 1919 г.,калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

Білет № 3

2. Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гг. Вынікі Рыжскага міру.

У лістападзе 1918 г аднавілася польская дзяржава.Урад Ю.Пілсудскага выстпау за аднауленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., што азначала вярнуць беларускія і літрускія землі.

У лютым 1919 г  польскія войскі пачалі наступленне і да лета занялі значную частку Беларусі.На занятай тэрыторыі  польскія улады ліквідавлі органы мясцовай улады, устанавілі свае парадкі.У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацы і гэта мерапрыемствы, накіраваныя на знішчэнне беларускай культуры і апалячванне беларускага народа.

Ва умовах польскай акупацыі бальшавікі арганізавалі барацьбу з польскімі акупантамі.Яны заняліся стварэннем партызанскіх атрадау ва усходняй беларусі. Партызанам удалося захаваць   савецкую уладу  у весцы Рудабелка.Гэта зона атрымала назву  “Рудабельская рэспубліка”. У лістападзе 1920г  узнікла пагроза с боку Польшчы, калі польскія войскі перайшлі у контрнаступленне. Расія была вымушана пайсці на перагаворы з Польшчай.Па вынікам перагаворау бый заключаны у Рызе мірны дагавор 18 сакавіка 1921 года.Па умовах Рыжскага мірнага дагавора заходняя частка Беларусі адышла да Польшчы.За БССР захавалася толькі 6 паветау Мінскай губерні. 

Білет № 4

2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі.

Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў БССР былі звязаны з тым, што за шэсць гадоў, якія бесперапынна цягнуліся Першая сусветная і грамадзянская войны, гаспадарка Беларусі была цалкам разбурана. Становішча пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі ў гады грамадзянскай вайны пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства на патрэбы Чырвонай Арміі забіраўся амаль увесь ураджай, што выклікала ў сялян незадавальненне.

  Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вайной эканоміку. У1921 г. было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку.  З увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла поўнасцю аднавіць да 1927 г. сельскую гаспадарку.

  ў 1924 г. уведзена новая грашовая адзінка— савецкі чырвонец наміналам 10 рублёў.

У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі  (ГОЭЛРО). На тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выка-рыстоўвала торф.

 За гады НЭПа пабудавана  106 прадпрыемствау, аднауляуся чыгуначны транспарт.

Такім чынам, у Беларусі вырасла вытворчасць у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.Умовы жыцця людзей палепшыліся.

30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыяліс-тычных Рэспублік — СССР. Такім чынам, БССР на раўнапраўнай аснове аб'ядналася з іншымі рэспублікамі.

У1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы РСФСР раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР1927г.

Білет № 5

2. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920-х – 1930-я гг.

Даволі нізкі узровень развіцця прадукцыйных сіл у сярэдзіне 1920-х гадоупатрабавау  стварэння  буйнай  машыннай  вытворчасці ў галіне прамысловасці. Гэты ппрацэс называецца індустрыялізацыя. У БССР  яна была звязана з развіццём лёгкай (перапрацоўчай) прамысловасці3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

Ажыццяуленне індустрыялізацыі адбывалася па пяцігадовых планах (пяцігодках).У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка) . У гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспа-дарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937,1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. 

  Адной з форм працоунай актыунасці рабочых стау “стаханаускі рух”.Так названы па прозвішчы шахцера Аляксея Стаханава , які за рабочую змену  перавысіу норму у 14 разоу . Стаханаускі рух хутка распаусюдзіуся ва усіх галінах прамысловасці і у сельскай гаспадарцы.

У выніку індустрыялізацыі БССР стала аграрна-індустрыяльнай краінай, было ліквідавана беспрацоуе,А СССР стау адной з пяці краін свету(ЗША, Англія, Германія, Францыя), якія здольны вырабляць любую прадукцыю.

У 1927г  на 15 з”ездзе КПБ  прынята рашэнне аб калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя – гэта аб”яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калектыуную (калгас). Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян. Кулакоу высялялі за  межы Беларусі  у Сібір.

Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета-даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.  

  Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС ).Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск). 

 Вынікі калектвізацыі: за гады яе правядзення была створана матэрыяльна-тэхнічная база для індустрыялізацыі, аднак фарміраванне калгасау адбывалася з парушэннем прынцыпу добраахвотнасці,што првывяло да парушэння законнасці у грамадстве.                

Білет № 6

2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.

Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. 

У СССР праводзілася  індустрыялізацыя, калектывізацыя, «культурная рэвалюцыя»  і  усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.

 У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама  жорсткай   дысцыпліны. У форме рэпрэсій разгарнулася барацьба з праціунікамі палітычнага курсу Камуністычнай партыі.Рэпрэсія-гэта карная мера, пакаранне для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай.

Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося раскулачванне. 

У 1937 г. прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самай справе  быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Такія выбары называліся безальтэрнатыуныя.

Білет № 7

2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.).

Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора у 1921г.,  яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспечыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, за-баранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання.

У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы.   Знішчаліся прыродныя багацці  Белавежскай пушчы.

Большая частка насельніцтва была занята ў сельскай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян.

  На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух , партызанская і падпольная барацьба. Розныя напрамкі вызваленчага руху прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ), БСРГ (Беларуская сялянска-рабочая грамада) , Таварыства беларускай школы (ТБШ)-яго ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч.

 Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчаг аруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г.   паліцыя расстраляла дэманстрацыю сялян мястэчку Косова (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі.  

Больш за чатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабочыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была забаронена свабодная лоўля рыбы.

 Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі іінш.

Білет № 8

2. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920-я – 1930-я гг.

 Палітыка беларусізацыі нацыянальная палітыка савецкай дзяржавы і  ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.

Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служачыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.

  У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалад Ігнатоўскі.

 Дзякуючы палітыцы беларусізацыі у БССР вырашаліся пытанні ліквідацыя неісьменнасці дарослага насальніцтва.У гэты перыяд сталі пісьменнымі каля 200 тысяч дарослых людзей.

У 1926 г была уведзена усеагульная абавязковая адукацыя для дзяцей 8-11 год.

 Былі адкрыты Беларускі дзяржауны універсітэт у 1921г (першы рэктар  У.Пічэта), Інстытут беларускай культуры у 1922 г, рэарганізаваны у Беларускую акадэмію навук у 1929г.

У 1922 выдана трохтомная энцыклапедыя беларусазнауства “Беларусы”, аутар Я.Ф.Карскі.

Паспяхова развівалася беларускае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра         

 Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. 

Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваў жыццё  простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіў Якубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.

  У 1926 г зняты першы беларускі мастацкі  фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).

Білет № 9

2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе  БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырвонаармейцаў як сваіх вызваліцеляў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У лістападзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР пакончыла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.

Білет № 10

2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна напала на  СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны (план Барбароса) галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна наступала праз Беларусь. Першымі удар на сябе прынялі пагранічнікі.Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць.   За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін.  . На  сценах  крэпсці былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма» . У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць- герой».

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Б. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра  Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі.

Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана  Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы».

Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны на маскоўскім напрамку.

Білет № 11

2.  Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палітыка генацыду.

Тэрыторыя Беларусі была акупіравана за лета 1941 года.На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. 

Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі- іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду знішчэнне груп насельніцтва па расавых і нацыянальных прызнаках.

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Адзін з іх каля вёскі Малы Трасцянец Мінскай вобласці.. У сістэме лагераў  і ён займае сумнае чацвёртае месца пасля   па колькасці знішчаных чалавек. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Птлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый . 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыс-аў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва «Хатынь» стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак,

3 якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Бе-ларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей.

Гітлерауцы прыцягвалі на сваю сторану праціунікау савецкай улады.Такая з2ява атрымала назву калабарацыянізм.

Білет № 12

2. Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі pyx прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага   цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтралънага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пад кірауніцтвам Панамарэнка, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху(БШПР) пад кірауніцтвам Калініна.

    У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая, Барысаўска-Бягомльская і інш. У партызанскіх зонах апрацоўвалася і засявалася зям-ля, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадромы,   ішла падрыхтоўка да баявых аперацый.

    Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Разгортвалася   рэйкавая вайна па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак.

    У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязнога 99-гадовы дзед Талаш. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі іх і загадалі паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. А 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву.

      Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады  ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.

       Актыўнадзейнічала падполлеў Мінску. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осіпава і Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.  

            За тры гады ў самаадданай барацьбе ў тыле ворага прынялі ўдзел больш за 1 млн патрыётаў Беларусі. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Білет № 13

2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.

Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлением восенню 1943 г. войскаў Чырвонай Арміі. 28 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў канцы лістапада — абласны цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршаль ны этап вайны — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі . БССР балы вызвалена  у ходзе Беларускай наступальнай аперацыі   «Баграціён».

У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі),     2-га Беларускага (ка-мандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Пры-балтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян), а  так-сама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

 Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. ў Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы, дзе гітлераўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша.  

     Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку.Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Дз. Фролікава. На працягу             3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне больш чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго.  У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія  захопнікі былі канчаткова выгнаны з беларускай зямлі

Білет № 14

2. БССР у 1945 – 1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН.

У выніку вайны Беларусь страціла звыш паловы свайго нацыянальнага багацця.  Асаблівасцю аднаўлення стала тое, што працэс адбываўся на ўсей тэрыторыі БССР пасля вызвалення ў 1944 годзе, якая была акупаваная ў гады вайны, і пачаўся ен з цяжкай прамысловасці
У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб пяцігоадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг.

 У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе былі не толькі адноўлены старыя галіны прамысловасці, але і створаны шэраг новых: аўтамабільная, трактарная, дарожных машын, будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі самымі буйнымі новабудоўлямі рэспублікі. У 1947 г. былі выпушчаны першыя аўтамабілі-самазвалы МАЗ-205 на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1950 г. пачаўся серыйны выпуск трактароў на Мінскім трактарным заводзе, а ў 1953 г. з яго галоўнага канвеера сышоў першы трактар «Беларусь».
  У 1950 г. даўжыня адноўленай чыгункі склала 93 % ад даваеннай.
Але нягледзячы на тое, што да 1950 г. беларуская эканоміка была цалкам адноўлена, узровень яе развіцця заставаўся больш нізкім, чым у цэлым але СССР.  

       Сельская гаспадарка Беларусі, як і ўсей краіны, у пасляваенныя гады перажывала глыбокі крызіс. Маемасць калгасаў і саўгасаў была разрабавана ў час вайны. Сельскагаспадарчая тэхніка цалкам знішчана.
Адначасова праходзіла калектывізацыя сельскай гаспадаркі заходніх абласцей, уз'яднаных з БССР у 1939 г.
 У 1949 г. завяршылася перасяленне з зямлянак ва ўласныя дамы сельскіх жыхароў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма з нарміраваным размеркаваннем прадуктаў.
У 1949-1950 гг. двойчы адбылося зніжэнне рознічных цэн на прамысловыя і харчовыя тавары, што забяспечыла паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых і служачых.

У красавіку 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая з мэтай заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін — удзельніц гэтай арганізацыі.   Для ўдзелу ў канферэнцыі была накіравана дэлегацыя на чале з народным камісарам замежных спраў БССР К. В. Кісялевым. З яго удзелам 26 чэрвеня 1945 г. адбылося падпісанне Статута ААН.

 На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў ліпені — кастрычніку 1946 г. пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў дэлегацыя СССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы. 

Білет № 15

2. БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Змены ў грамадска-палітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.

Першачарговае ўвага   надавалася развіццю цяжкай прамысловасці. У 1958 г. пачаўся выпуск першых кар'ерных самазвалаў на Беларускім аўтамабільным заводзе (БелАЗ) у Жодзіна. У 1960 г. упершыню ў СССР на заводзе электронных вылічальных машын у Мінску была зроблена ЭВМ «Мінск-1». У 1962 г. пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі завод халадзільнікаў. Былі пабудаваны новыя прамысловыя прадпрыемствы: Бабруйскі завод аўтатрактарных дэталей, мінскія маторны, электратэхнічны і гадзіннікавы заводы, Магілеўскі металургічны завод.

Кіраўніцтвам БССР быў узяты курс на развіцце хімічнай прамысловасці.   З улікам гэтага ў БССР быў пабудаваны шэраг буйных хімічных прадпрыемстваў. Сярод іх: Полацкі нафтаперапрацоўчы завод, Светлагорскі завод штучнага валакна.

Развіцце сельскай гаспадаркі.

 З сярэдзіны 1950-х гг. сельская гаспадарка БССР упершыню за пасляваенныя гады стала прыносіць прыбытак. У рэспубліцы вырасла ўраджайнасць збожжавых культур, павялічылася пагалоўе жывелы, нарыхтоўка мяса і малака. З мэтай павышэння матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў у выніках сваей працы з 1956 г. ім пачалі кожны месяц выплачваць грашовыя авансы на працадні.  

Вялікае значэнне ў гэтыя гады мела інтэнсіўная механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі. Значна павялічылася колькасць збожжаўборачных камбайнаў, грузавых аўтамабіляў. У выніку вырасла прадукцыйнасць працы, павялічыўся прадукцыя сельскай гаспадаркі.

З мэтай асушэння забалочаных зямель і павелічэння пасяўных плошчаў шырокі размах на Палессі набыла меліярацыя — прыстасаванне зямлі да сельскагаспадарчага выкарыстання. На асушаных землях арганізоўвалася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.

У пачатку 1960-х гг. адбылося пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы. На яе развіцці адмоўна адбіўся валюнтарызм у кіраванні пры М. С. Хрушчове — пазіцыя, пры якой ігнараваліся аб'ектыўныя законы развіцця грамадства і вызначальнымі з'яўляліся воля і імкненне асобы кіраўніка.  Так, ва ўсіх раенах БССР, незалежна ад іх прыродна-кліматычных умоў, прымушалі вырошчваць кукурузу. 

Умовы жыцця насельніцтва. Павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў 1950-1960-я гг. было звязана з павелічэннем рэальных даходаў насельніцтва дзякуючы неаднаразоваму зніжэння рознічных цэн на прадукты харчавання і прамысловыя тавары. У 1964 г. дзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне было распаўсюджана на калгаснікаў, якія раней пенсію наогул не атрымлівалі.

Асабліва хуткімі тэмпамі развівалася жыллевае будаўніцтва. За кошт узвядзення так званых хрушчовак (буйнаблочнага і панэльнага будаўніцтва) за перыяд 1959-1965 гг. у БССР амаль 2,7 млн чалавек палепшылі свае жыллевыя ўмовы. У Беларусі з'явіліся новыя добраўпарадкаваныя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск, што сведчыла аб працэсе ўрбанізацыі — колькасным росце гарадоў і павелічэнні гарадскога насельніцтва.

Білет № 16

2. БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча.

Змены ў грамадска-палітычным жыцці.

Пасля смерці І. В. Сталіна ў 1953 г. спыніліся рэпрэсіі, пачаўся перагляд спраў незаконна асуджаных. Значнай падзеяй стаў скліканы ў 1956 г. XX з'езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза   На закрытым пасяджэнні з'езда яго дэлегаты заслухалі даклад «Аб кульце асобы і яго наступствах», з якім выступіў М. С. Хрушчоў, абраны ў  1953 г. Першым сакратаром ЦК КПСС.  Пачалася частковая рэабілітацыя — аднаўленне добрага імя і правоў нявінна асуджаных у папярэднія гады. 

 Замацаванне кіруючай ролі камуністычнай партыі. Паколькі, як і раней, захоўвалася аднапартыйная сістэма, магчымасці для поўнай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў краіне заставаліся абмежаванымі. У гэтых умовах пад кіраўніцтвам Першага сакратара ЦК КПБ у 1956-1965 гг. К.  Мазурава ажыццяўляліся меры па пераадоленні наступстваў культу асобы.  

    Выбары ў Саветы праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове. Гэта азначае, што кандыдаты, якія прапаноўваліся для абрання, папярэдне зацвярджаліся партыйнымі органамі. Вынікі галасавання за вылучанага кандыдата заўседы перавышалі 99 %.

 У 1955 г. на пасяджэнні Вярхоўнага Савета БССР пасля адпаведнай перапрацоўкі быў абмеркаваны і зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Варта адзначыць, што даволі доўга БССР не мела свайго Дзяржаўнага гімна . Аўтарамі Дзяржаўнага гімна БССР былі паэт Міхась Клімковіч і кампазітар Нестар Сакалоўскі.  

  У грамадска-палітычнай сістэме таго часу ўплывовай арганізацыяй быў Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі(ЛКСМБ).    У другой палове 1950-х — 1960-я гг. камсамол аб'явіў падшэфнымі ўсе найважнейшыя новабудоўлі Беларусі. Сярод іх Салігорскі калійны камбінат, Бярозаўская і Лукомская ДРЭС, Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы, Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, прадпрыемствы хімічнай прамысловасці ў Гродне, Гомелі, Полацку. На іх будаўніцтве па пуцеўках камсамола працавала больш за 20 тыс. маладых людзей. 

 У сярэдзіне 1950-х — першай палове 1960-х гг. узнялася новая антырэлігійная хваля, былі зачыненыя многія храмы, манастыры, духоўныя семінарыі. Амаль напалову скарацілася колькасць святароў, многія з святароў падвяргаліся арыштам і судовых пакаранняў.

Білет № 17

2. БССР у другой палове 1980-х гг. Вынікі рэфармавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Ажыццяўленне курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Рэфармаванне грамадска-палітычнай сістэмы. У 1985 г. Генеральным сакратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) быў абраны        М. С. Гарбачоў. Палітыка, распачатая з сярэдзіны 1980-х гг.,накіраваная на рэфармаванне усіх сфер жыцця атрымала назву «перабудова”.  Адным з рэальных дасягненняў перабудовы стала галоснасць — прынцып адкрытасці інфармацыі пра мінулае і сучаснасць краіны, магчымасць выказваць крытычныя адносіны да ўлады і тагачаснай ідэалогіі, рэалізоўваць   дэмакратычныя свабоды слова і друку. 

  У 1989 г. упершыню адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР на альтэрнатыўнай аснове, гэта значыць на кожнае месца ва ўсесаюзным парламенце прэтэндавалі некалькі кандыдатаў, а канчатковае рашэнне было за выбаршчыкамі. 

Фарміраванне шматпартыйнасці.  

 У 1990 г. быў прыняты Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях», які замацаваў права грамадзян на свабоднае аб'яднанне і стварэнне палітычных партый, рухаў.  У пачатку 1990-х гг. у Беларусі ўзнікла каля 10 палітычных партый. Па меры таго як у рэспубліцы складвалася шматпартыйнасць, КПБ страчвала манаполію на ўладу.  

Выбар шляху развіцця эканомікі. 

Застой (стагнацыя) у эканоміцы абумовіў неабходнасць правядзення эканамічнай рэформы. Партыйным кіраўніцтвам быў абраны «курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны” Асноўнай задачай распрацаванага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1986-1990 гг. быў вызначаны пераход ад пераважна адміністрацыйных метадаў кіравання да эканамічных.   На прадпрыемствах укараняліся гаспадарчы разлік і самафінансаванне.  

У канцы 1980-х гг. пачала расці інфляцыя — абясцэньванне папяровых грошай, то есць падзенне іх пакупной здольнасці ў выніку павышэння цэн на тавары і паслугі.

Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 1980-х гг. стала паступовая пераарыентацыя з выпуску тавараў цяжкай прамысловасці на выпуск тавараў легкай прамысловасці. Упершыню тавары народнага спажывання сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

  У 1990 г. быў прыняты Закон «Аб уласнасці», які прадугледжваў прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала.

Білет № 18

2. . Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

Развіцце народнай адукацыі. У 1958 г. абавязковай 8-гадовай адукацыі. Былі створаны сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. Працавалі школы рабочай і сельскай моладзі. Былі створаны прафесійна-тэхнічныя вучылішчы (ПТВ), якія рыхтавалі кваліфікаваных рабочых.

 У 1965 г. у БССР дзейнічала 27 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх налічвалася каля 100 тыс. студэнтаў, а ў 1990 г. — 33 вну і 188 тыс. студэнтаў. 

Аднак  фінансаванне школы адбывалася па рэшткавым прынцыпе. Паслядоўна скарачалася навучанне на роднай мове, і да сярэдзіны 1980-х гг. сярод усіх агульнаадукацыйных школ толькі 21,3 % складалі беларускамоўныя.

Развіцце беларускай навукі. Вядучая роля ў развіцці беларускай навукі належала Акадэміі навук БССР, якую з 1969 па 1987 г. узначальваў беларускі вучоны-фізік Мікалай   Барысевіч.   На аснове яго даследаванняў створаны новы тып лазера.

У галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі, біялогіі, медыцыны навукоўцы БССР дасягнулі значных вынікаў. Акадэмік М.Мацапура паспяхова займаўся распрацоўкай і ўкараненнем у сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўных тэхналогій механізаванага асваення забалочаных зямель і ўборкі бульбы.    Хуткімі тэмпамі ішло развіцце радыеэлектронікі і інтэгральнай мікраэлектронікі, вылічальнай тэхнікі, касмічных распрацовак, камп'ютараў, робататэхнікі. 

Уклад ураджэнцаў Беларусі ў вывучэнне і  асваенне космасу.   Петр  Клімук і  Уладзімір   Каваленак першымі сярод беларусаў сталі летчыкамі - касманаўтамі СССР і двойчы Героямі Савецкага Саюза. Яны ўнеслі вялікі ўклад у асваенне космасу. 

 Вядомым у свеце вучоным у галіне астранаўтыкі стаў Барыс  Кіт.   Распрацаваў касмічнае паліва, у якасці якога выкарыстоўваецца вадкі вадарод

Умацаванню абараназдольнасці СССР садзейнічаў ураджэнец Віцебшчыны, савецкі авіяканструктар Павел  Сухі (1895-1975).  

Білет № 19

2. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг.

  Працэс абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту — палітычнай незалежнасці і самастойнасці дзяржавы ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання, — звязаны з прыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. і наданнем ей канстытуцыйнага статусу 25 жніўня 1991 г. 19 верасня 1991 г. было зацверджана новая назва нашай краіны — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы. З гэтага моманту найноўшай гісторыі Беларусі пачалося станаўленне суверэннай дзяржавы.  На постсавецкай прасторы 8 снежня 1991 г. было створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

  Увядзенне ў Рэспубліцы Беларусь у 1994 г. прэзідэнцкай формы праўлення паклала пачатак новаму этапу развіцця нашай краіны, звязанай з распрацоўкай і рэалізацыяй праграмы вываду краіны з крызісу .

Станаўленне і развіцце палітычнай сістэмы.   Згодна Канстытуцыі, прынятай 15 сакавіка 1994 г., Рэспубліка Беларусь была абвешчана прававой дзяржавай.

З мэтай забеспячэння эфектыўнага функцыянавання ўсіх галін улады ў Рэспубліцы Беларусь 24 лістапада 1996 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум — усенароднае галасаванне. На ім народ як адзіная крыніца ўлады ў Рэспубліцы Беларусь выказаўся за прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі. Новая рэдакцыя Канстытуцыі азначала стварэнне ў нашай рэспубліцы моцнай прэзідэнцкай улады. Кіраўніком дзяржавы стаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. На рэспубліканскім рэферэндуме 2004 г. была падтрымана прапанова аб зняцці абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў Прэзідэнта.

 У працэсе вызначэння шляхоў сацыяльна-эканамічнага развіцця была абраная мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі. Пры рэалізацыі гэтай мадэлі выбар быў зроблены ў карысць дзяржаўнага рэгулявання эканомікі з захаваннем моцнай сацыяльнай палітыкі.

Білет № 20

2. Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове    90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.

Фарміраванне палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь

  Згодна Канстытуцыі, прынятай 15 сакавіка 1994 г.   Парламент з'яўляўся адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады. Прэзідэнт, выбары якога адбыліся ў 1994 г., абвяшчаўся кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

  24 лістапада 1996 г. праведзены рэферэндум. На галасаванне былі вынесены два праекта Канстытуцыі, адзін — прапанаваны Прэзідэнтам, другі — дэпутатамі Вярхоўнага Савета . Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам падтрымалі 70,4 % выбаршчыкаў. Большасць выбаршчыкаў (88,2 %) прагаласавала таксама за прапанову Прэзідэнта аб перанясенні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) з 27 на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў.

  Умацаванню стабільнасці ў краіне садзейнічала правядзенне ў 2001 г. прэзыдэнцкіх выбараў на альтэрнатыўнай аснове.  75,6 % выбаршчыкаў аддалі свае галасы за А. Р. Лукашэнка, які быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін.

Сведчаннем ўмацавання прэзідэнцкай улады сталі вынікі рэспубліканскага рэферэндуму 17 кастрычніка 2004 г.   На аснове вынікаў галасавання з артыкула 81-га Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь была выключана яго другая частка: «Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў».

На прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў 2006 г., у галасаванні прынялі ўдзел 92,9 % выбаршчыкаў. З чатырох кандыдатур, якія прымалі ўдзел у выбарах, за А. Г. Лукашэнку прагаласавала 83 % выбаршчыкаў, што складае больш за пяць з паловай мільенаў грамадзян нашай краіны.

У прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. удзельнічала 10 кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. З 90,6 % выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, 79,6 % аддалі свае галасы дзейнаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні. Па стане на 1 студзеня 2011 г. у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый, 36 прафесійных саюзаў, звыш 2300 грамадскіх аб'яднанняў.

  У 2002 г. быў створаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), які з'яўляецца пераемнікам лепшых традыцый камсамола Беларусі і самым буйным аб'яднаннем моладзі, якое падтрымліваецца дзяржаўнай уладай. Мэта БРСМ складаецца ў стварэнні ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу. Па стане на 2010 г. шэрагі БРСМ налічвалі каля 500 тыс. чалавек.

Білет № 21

2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь

 Распрацоўка беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. У якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь вызначана сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка, якая павінна спалучаць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы сацыяльнай абароны, ідэі рыначнага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання.

У 1996 г. на першым Усебеларускім народным сходзе былі зацверджаны «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гады». Іх выкананне дазволіла пераадолець крызісныя тэндэнцыі ў эканоміцы і аднавіць у 2000 г. узровень вытворчасці прамысловай прадукцыі 1990 г. Разам з тым заставалася нявырашанай праблема структурнай перабудовы прамысловасці, дзе адбывалася вымыванне высокатэхналагічнай прадукцыі, павелічэнне долі стратных прадпрыемстваў, нарошчванне аб'емаў вытворчасці ва ўмовах адсутнасці попыту на яе і затаварванне складоў.

  У 2001 г. на другім Усебеларускім народным сходзе былі прыняты асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе стратэгічная мэта складалася ў павышэнні дабрабыту і набліжэнні ўзроўню жыцця беларусаў да ўзроўню жыцця насельніцтва эканамічна развітых еўрапейскіх краінах. Быў абвешчаны лозунг «За моцную і квітнеючую Беларусь!».

Прынятая на трэцім Усебеларускім народным сходзе ў 2006 г. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. была накіравана на далейшы рост дабрабыту насельніцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэння дзяржавы, зручнай для жыцця людзей. Дэвіз пяцігодкі — «Дзяржава для народа».

  Перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гг. вызначаны ў праграме, прынятай на чацвертым Усебеларускім народным сходзе ў 2010 г. Галоўнай мэтай абвешчана паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове выкарыстання інавацый (стварэнне і ўкараненне новаўвядзенняў) і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Білет № 22

2. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі прыярытэтамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне з'яўляюцца:   інтэграцыя ў сусветнае супольніцтва як раўнапраўнай, суверэннай, незалежнай дзяржавы;

 садзейнічанне будаўніцтву новай сусветнай і еўрапейскай сістэмы бяспекі;

 актыўны ўдзел у рабоце міжнародных арганізацый.

Рэспубліка Беларусь прытрымліваецца шматвектарнага знешнепалітычнага курсу.  

  2 красавіка 1997 г. быў утвораны Саюз Беларусі і Расіі, які стаў мадэллю міждзяржаўнага аб'яднання з высокай ступенню палітычнай і эканамічнай інтэграцыі.

  З сярэдзіны 1990-х гг. прыярытэтным кірункам стала развіцце на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове сувязей з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У 1995 г. Рэспубліка Беларусь стварыла з Расияй і Казахстанам Мытны саюз, які ў 2000 г. быў пераўтвораны ў новае інтэграцыйнае аб'яднанне — Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (Еўразэс) з удзелам Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана (з 2006 г.).    

 Беларусь з сярэдзіны 1990-х гг ўстанавіла стратэгічныя партнерскія адносіны з Кітаем. Рэалізаваны шэраг сумесных праектаў. Згодна з дасягнутым пагадненням з удзелам кітайскага капіталу прадугледжваецца стварэнне Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парку на 600 тысяч працоўных месцаў. У Кітаі ў сваю чаргу створаны прадпрыемствы па зборцы, збыце і сэрвісным абслугоўванні кар'ерных самазвалаў БелАЗ, трактароў «Беларус», кормаўборачнай тэхнікі.

У Лацінскай Амерыцы пачынаючы з 2005 г. развіваюцца ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Венесуэлай, чаму спрыяла пазіцыя Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Па двухбаковым дамоўленасцям наша краіна атрымала венесуэльскую нафту, у здабычы якой прымаюць удзел беларускія спецыялісты. У Венесуэле выкарыстоўваюцца беларускія тэхналогіі будаўніцтва жылля, ствараецца вытворчасць аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі (Мазаў, Белазаў і трактароў).

Білет № 23

2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Развитие национальной системы образования. 

В 2011 г. вступил в силу Кодекс об образовании. Этот документ создает единый целостный механизм законодательного регулирова­ния вопросов, связанных с функционированием всех уровней обра­зования. Так, в общем среднем образовании были закреплены 11-лет­ний период обучения и 10-балльная шкала оценивания знаний.

   Беларусь присоединилась  к Болонскому процессу, ориентированному на сближение и гармонизацию систем высшего образования стран Ев­ропы с целью создания единого образовательного пространства. Участниками этого процесса являются 47 стран, в том числе Россия, Украина, Молдова, Грузия, Армения, Азербайджан, Казахстан. Бо­лонский процесс закладывает международные стандарты для полу­чения диплома о высшем образовании, что связано с реализацией студентами собственной индивидуальной траектории обучения.

В 2006 г. состоялось торжественное открытие Национальной би­блиотеки Беларуси, которая представляет собой крупнейший инфор­мационный и культурный центр. Она является своеобразным симво­лом (брендом) современной Беларуси. Ее фонд насчитывает 9 млн книг, которые внесены в электронный каталог. Подобные каталоги (по состоянию на 2011г.) имеют лишь 20 % национальных библиотек мира, а на постсоветском пространстве он есть в открытом доступе в интернете только на сайте Национальной библиотеки Беларуси.

Развитие белорусской науки. В 2000 г. лауреатом Нобелевской премии по физике стал уроженец Беларуси Жорес Алфёров. Его открытия в области современных информационных технологий, в частности, изобретение быстрых транзисторов, лазерных диодов, интегральных микросхем-«чипов», позволили сделать обычными такие вещи, как проигрыватель компакт-дисков, пульт дистанцион­ного управления, солнечные батареи, мобильные телефоны.

         Республика Беларусь стала космической страной. В 2012 г. на космодроме Байконур состоялся успешный запуск белорусского космического аппарата, наша страна приступила к созданию самосто­ятельной системы дистанционного зондирования Земли. В этом же году к международной космической станции стартовала очередная экспедиция во главе с командиром корабля уроженцем Беларуси Олегом Новицким.

Білет № 24

2. Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.

Дасягненні беларускіх савецкіх спартсменаў. Тройчы ўздымаўся на вышэйшую прыступку алімпійскага п'едэстала чэмпіен XVIII, XIX, XX Алімпійскіх гульняў, неаднаразовы чэмпіен свету і СССР па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь. Ен прызнаны лепшым барцом вольнага стылю XX ст. і ўдастоены спецыяльнай узнагароды ЮНЕСКА «За высакароднасць у спорце».
«Цудам з коскамі» называлі балельшчыкі беларускую гімнастку Вольгу Корбут — чэмпіенку ХХ і ХХІ Алімпійскіх гульняў, якая ў 1972 г. была прызнана лепшай спартсменкай свету.
  Упершыню Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на XXVI Алімпійскіх гульнях у 1996 г. Залатыя медалі тады заваявала Кацярына Хадатовіч (акадэмічнае веславанне, байдарка-адзіночка). Яна была таксама прызерам яшчэ трох Алімпійскіх гульняў, прызнана лепшай спартсменкай Беларусі ў 1996 і 1999 гг.
Шасціразовым пераможцам Алімпіяды 1992 г. па спартыўнай гімнастыцы стаў Віталь Шчэрба, які на наступнай Алімпіядзе заваяваў яшчэ чатыры бронзавыя медалі. Як уладальнік шасці залатых медалеў, заваяваных на адной Алімпіядзе, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. В. Шчэрба з'яўляецца 14-разовым чэмпіенам свету, у тым ліку ва ўсіх дысцыплінах спартыўнай гімнастыкі ў асабістым і камандным першынстве, а таксама на ўсіх шасці гімнастычных снарадах. Прызнаны лепшым спартсменам свету ў 1991-2000 гг.
У 2001 г. лепшай спартсменкай Беларусі была прызнана Яніна Карольчык — чэмпіенка XXVI Алімпійскіх гульняў у штурханні ядра. На XXVIII Алімпійскіх гульнях у 2004 г. беларуска Юлія Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 м, гэтая дыстанцыя лічыцца адной з самых прэстыжных у жаночай легкай атлетыцы. На Алімпійскіх гульнях 2008 г. тры сусветныя рэкорды ў цяжкай атлетыцы ўсталяваў беларускі штангіст Андрэй Арамнаў.

  Тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая ў 2012 г. стала першай ракеткай свету, разам з Максімам Мірным перамаглі гаспадароў тэніснага корта. Чэмпіенка свету 2011 г. у плаванні на 100 м вольным стылем Аляксандра Герасіменя заваявала адразу дзве сярэбраныя медалі.
Першае ў гісторыі суверэннай Беларусі золата на ХХІ зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 г. заваяваў фрыстайліст Аляксей Грышын, для якога гэтая Алімпіяда была чацвертай. Яго дасягненне паўтарыў Антон Кушнір на зімовай Алімпіядзе 2014 года ў Сочы. Золата ў лыжнай акрабатыцы заваявала Ала Цупер, для якой гэтая Алімпіяда была пятай. Таксама ў Сочы першай у гісторыі зімовых відаў спорту трохразовай алімпійскай чэмпіенкай, якая атрымала тры залатыя медалі ў асабістых лыжных гонках на адной Алімпіядзе, стала Дар'я Домрачава. За свой спартыўны подзвіг беларуская біятланістка была ўдастоена звання «Герой Беларусі».

Білет № 25

2.  Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі ў Рэспубліцы Беларусь.

 В конспекте 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.